Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неперахо́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непераходнага. Катэгорыя непераходнасці дзеяслова.

неперахо́дны, ‑ая, ‑ае.

У граматыцы — які не можа кіраваць вінавальным склонам без прыназоўніка. Непераходныя дзеясловы.

непісьме́ннасць, ‑і, ж.

1. Няўменне чытаць і пісаць. Чатырохгадовы план ліквідацыі непісьменнасці ў Перу паспяхова выкананы. «ЛіМ». // перан. Адсутнасць адпаведных ведаў у якой‑н. галіне; недасведчанасць у чым‑н. Палітычная непісьменнасць. Тэхнічная непісьменнасць. □ А справы ў Валянціна ішлі ўсё горш і горш. На кожнай планёрцы, кожным сходзе цэх называлі адстаючым, папракалі кіраўніка ў непісьменнасці, нядбайнасці. Астрэйка.

2. Уласцівасць, якасць непісьменнага. Непісьменнасць праекта.

непісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўмее чытаць і пісаць. Каліна быў зусім непісьменны: не ўмеў ні чытаць, ні пісаць. Няхай. [Маці] амаль што зусім непісьменная, але вельмі любіць, калі хто чытае ўголас. Брыль. // Які піша і гаворыць з граматычнымі памылкамі. Непісьменны вучань. // перан. Які не мае адпаведных ведаў у якой‑н. галіне, недасведчаны ў чым‑н. Непісьменны рэцэнзент.

2. Які мае (арфаграфічныя, стылістычныя і пад.) памылкі. Непісьменнае сачыненне. // Які выкананы без належнага ведання справы. Непісьменны чарцёж.

3. у знач. наз. непісьме́нны, ‑ага, м.; непісьме́нная, ‑ай, ж. Мужчына, жанчына, якія не ўмеюць чытаць і пісаць.

непланаме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непланамернага.

непланаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца або адбываецца не ў адпаведнасці з планам. Непланамерныя заняткі.

неплаце́ж, ‑цяжу, м.

Неўнясенне ў тэрмін грошай, якія падлягаюць выплаце; нявыплата. Неплацеж па гандлёвых абавязацельствах.

неплацежаздо́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Стан неплацежаздольнага. Неплацежаздольнасць прадпрыемства.

неплацежаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае магчымасці плаціць па сваіх грашовых абавязацельствах. Неплацежаздольная фірма.

неплаце́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неплацяжу. Неплацежнае спагнанне.