Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неатамі́зм, ‑у, м.

Адна з рэакцыйных разнавіднасцей сучаснага ідэалізму, афіцыйная філасофія каталіцызму.

[Ад грэч. neos — новы і тамізм — ад уласн. імя.]

неатэктані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неатэктонікі.

неатэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел тэктонікі, які вывучае геалагічныя працэсы чацвярцічнага перыяду; а таксама самі гэтыя працэсы.

неафашы́зм, ‑у, м.

Найбольш рэакцыйны кірунак у палітыцы сучаснай буржуазіі, які імкнецца да адраджэння фашызму.

[Ад грэч. neos — новы і італ. fascismo.]

неафашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік неафашызму.

неафашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да неафашызму. Неафашысцкія погляды.

неафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.

1. Той, хто нядаўна прыняў якую‑н. рэлігію.

2. перан. Новы прыхільнік якога‑н. вучэння або грамадскага руху. Віктар з Эдмундам Вярыгам і Кастусём сядзелі ля дзвярэй пры цёплай грубцы. Гаварылі вельмі ціха аб неафітах, нядаўна прынятых у.. [арганізацыю]. Караткевіч. // Навічок у якой‑н. справе.

[Грэч. neophytos.]

неафіцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неафіцыйнага.

неафіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і неафіцыяльны.

неафіцыя́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неафіцыяльнага.