Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

валюнтары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы валюнтарысту.

валю́та ​1, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.

1. Асноўная адзінка грашовай сістэмы якой‑н. краіны.

2. Тып грашовай сістэмы. Залатая валюта.

3. зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках. Замежная валюта.

[Іт. valuta — цана.]

валю́та ​2, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.

Скульптурнае аздабленне ў выглядзе спіральнага завітка з кружком у цэнтры.

[Ад іт. voluta— завіток.]

валю́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да валюты ​1. Валютная палітыка. Валютны курс.

валю́тчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто займаецца незаконнымі валютнымі аперацыямі.

валю́тчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да валютчык.

валюха́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Развалісты, з пахістваннямі з боку ў бок (пра паходку).

валюха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Ідучы, перавальвацца з боку на бок. З неба церусіў дождж, і па вуліцы, бы мядзведзі, валюхаліся ў вывернутых кажухах дзядзькі, непаваротлівыя, прыгорбленыя. Сачанка.

валюха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і валюхацца. Па калючым іржышчы валюхалі спакойна вароны. Бядуля.

валю́ш, ‑а, м.

Тое, што і валюшня.

валю́шнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца валеннем сукна, шэрсці.