Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расшы́цца, ‑шыецца; зак.

Распароцца (пра што‑н. сшытае). Кніга расшылася. Шво расшылася.

расшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Распароць сшытае. Расшыць кнігу. Расшыць торбу. □ [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў у сярэдзіну. Сіняўскі.

2. Упрыгожыць вышыўкай, вышыць. Расшыць абрус. Расшыць каўнер у сарочцы.

3. Спец. Выраўняць, зрабіць гладкім (састаў у швах муроўкі).

расшэ́йгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Марна растраціць, растранжырыць. Расшэйгаць грошы.

рася́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Травяністая балотная насякомаедная расліна сямейства расянкавых.

рася́нкавыя, ‑ых.

Сямейства шматгадовых насякомаедных раслін.

рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.