Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапяць.

перапіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераперці.

пе́рапіс, ‑у, м.

Спецыяльны статыстычны ўлік каго‑, чаго‑н. Перапіс насельніцтва.

перапі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапісаць.

перапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Разм. Запісацца ў іншы спіс, у іншае месца.

перапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што. Напісаць якое‑н. слова, тэкст нанава, яшчэ раз. Перапісаць рукапіс. Перапісаць сачыненне. // Зрабіць копію з якога‑н. тэксту; спісаць. Перапісаць верш з кнігі ў альбом. // Перапрацаваўшы, напісаць нанава, інакш. Ён [А. Маўзон] фактычна перапісаў усю п’есу, у выніку чаго ўдасканаліўся не толькі вобраз Заслонава, але і вобразы яго бліжэйшых паплечнікаў і сяброў. Рамановіч.

2. каго-што. Скласці спіс, рэестр каго‑, чаго‑н.; запісаць усіх, многіх або ўсё, многае. Перапісаць прысутныя. Перапісаць інвентар.

3. што. Аформіць, перааформіць дакумент на перадачу або перавод чаго‑н. каму‑н. другому. Перапісаць маёмасць на сына. □ [Пятро:] — Цікава, ці перапісаў стары дом на Васіля? Даніленка.

4. чаго. Напісаць многа або многім. Упершыню за два гады сказаў [пра каханне], хоць пісем перапісалі, хоць паперы звялі мы — вазы! Васілевіч.

перапі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапісваць — перапісаць.

перапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Пісаць адзін другому пісьмы. У часе паездак у Крым і Пецярбург Горкі перапісваецца з сям’ёй Багдановічаў. С. Александровіч. Усю вайну.. [сябры] перапісваліся і вось, нарэшце, сустрэліся. Шамякін.

2. Зал. да перапісваць.

перапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапісаць.

перапі́ска, ‑і, ДМ перапісцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перапісваць — перапісаць (у 1 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. перапісвацца (у 1 знач.); абмен пісьмамі.

3. Збор пісем, лістоў, напісаных і атрыманых кім‑н. Загінулі таксама апавяданні Багушэвіча, яго перапіска з многімі выдатнымі сучаснікамі. Мальдзіс.