расшы́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшываць — расшыць.
2. Р мн. ‑шывак. Узорыстае шыццё на чым‑н. Прыгожая расшыўка сукенкі.
расшыўны́, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і расшыты (у 2 знач.). Расшыўная сукенка.
расшыфрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расшыфраваць.
расшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разабраць, прачытаць напісанае або перададзенае шыфрам. Расшыфраваць радыёграму. □ [Сербаноўскі:] — Я вось разбіраю судовых матэрыялы. На жаль, тады ніхто не расшыфраваў гэтай запіскі. Шамякін. Немцы, вядома, сумку падабралі. Будзе кроў. Калі расшыфруюць спіскі, страшна падумаць. Навуменка. // Разм. Раскрыць, зразумець змест, сэнс якіх‑н. слоў, знакаў. // перан. Разм. Зразумець, разгадаць сэнс чаго‑н. невядомага, загадкавае. Падышоўшы да вырашэння справы з гэтага боку, мы можам вельмі проста расшыфраваць гэтае туманнае на першы погляд пытанне. Васілёнак.
расшыфро́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыфроўваць — расшыфраваць.
расшыфро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да расшыфроўваць.
расшыфро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расшыфраваць.
расшыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыфроўваць — расшыфраваць.
расшыфро́ўшчык, ‑а, м.
Спецыяліст па расшыфроўцы.