расшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расшыць.
расшыра́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для расшырэння. Расшыральныя сілы.
расшы́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшырыць.
2. у знач. прым. Павялічаны, больш поўны па складу, па зместу. Расшыраны сход. Расшыраная праграма.
3. у знач. прым. Залішне свабодны, які дапускае адступленне ад літаральнага разумення. Расшыранае тлумачэнне закона.
•••
Расшыранае ўзнаўленне гл. узнаўленне.
расшыра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расшырыцца.
2. Зал. да расшыраць.
расшыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расшырыць.
расшы́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім. Вочы расшырыліся. □ І круг расшырыўся, адступілі людзі, прыціснуліся да сцен. Шамякін. [Багдан] пацягнуў яшчэ раз з усёй сілы — шчыліна крыху расшырылася, а далей вароты не ішлі, былі за нешта прывязаны. Кулакоўскі. // Спец. Павялічыцца ў аб’ёме. Газ ад награвання расшырыўся.
2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; стаць больш моцным, буйным. Завод расшырыўся. Вытворчасць расшырылася.
3. Стаць больш поўным, больш рознабаковым; паглыбіцца. Расшырылася тэматыка газеты. Кругагляд расшырыўся.
расшы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Зрабіць больш шырокім. Расшырыць вуліцу. Расшырыць праход. Расшырыць зрэнкі. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлі і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы, а дзірку пракапаў, расшырыў і нырнуў у яе. Колас. // Спец. Павялічыць у аб’ёме. Расшырыць шляхам награвання.
2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме. Расшырыць завод. Расшырыць сетку кінаў становак. Расшырыць сетку медыцынскіх устаноў.
3. Распаўсюдзіць на што‑н. (кола дзеяння чаго‑н.); узмацніць. Расшырыць дэмакратызм. Расшырыць сферу ўплыву. Расшырыць правы.
расшырэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшыраць — расшырыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расшырацца — расшырыцца. // Паталагічнае павелічэнне памераў (сэрца, сасудаў і пад.). Расшырэнне вен.
2. Расшыраная частка чаго‑н. Труба з расшырэннем.
•••
Расшырэнне Сусвету — павелічэнне з цягам часу адлегласці паміж касмічнымі аб’ектамі (зоркамі, галактыкамі).
расшы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшыць.
2. Упрыгожаны вышыўкай, узорным шыццём. Расшыты кажух. Расшытая сарочка. □ Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах на расшытым ручніку паднеслі гасцям хлеб-соль. «ЛіМ».