Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расшчэ́млівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расшчэмліваць.

расшчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшчаміць.

расшчэ́п, ‑у, м.

Спец. Расшчэмленае, разрэзанае месца па даўжыні чаго‑н. Расшчэп кары дрэва. Уставіць у расшчэп.

расшчэ́піна, ‑ы, ж.

Вялікая шчыліна, расколіна ў чым‑н. Стаялі дубы .., у расшчэпінах якіх ляжалі наваленыя бурай асіны. Бядуля.

расшчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшчапіць.

расшчэ́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расшчапіцца.

2. Зал. да расшчэпліваць.

расшчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшчапіць.

расшы́ва, ‑ы, ж.

Вялікае паруснае судна, з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы І бралі асадай у туркаў Азоў. Калачынскі.

расшыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшываць — расшыць.

расшыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расшыцца.

2. Зал. да расшываць.