перапало́сквацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапалоскваць.
перапало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапаласкаць.
перапало́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм. У палосы, плямы рознага колеру; разнашэрсны (пра масць жывёлы).
перапало́х, ‑у, м.
Агульны нечаканы спалох; збянтэжанасць; паніка. У зале падняўся такі перапалох, як быццам наступіў канец свету. Скрыпка. Залп у цэнтры абоза падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас.
перапало́ханы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапалохаць.
2. у знач. прым. Які выказвае, адлюстроўвае перапалох. Перапалоханы голас. Перапалоханыя вочы. □ [Іван] рабіў міну зусім перапалоханага чалавека. Колас.
перапало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі моцна спалохацца, напалохацца. Усе [людзі] да таго перапалохаліся, што.. немаведама куды пахаваліся... Чарот. Хлапчук перапалохаўся і не ведаў, што гаварыць. Пальчэўскі.
перапало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Вельмі моцна спалохаць, напалохаць. [Аўгіня:] — Чаго ашчэрыўся, як звер? Дзяцей насмерць перапалохаў. Колас.
перапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.
1. Апалоць нанава, яшчэ раз.
2. Выпалаць, папалоць усё, многае. Перапалоць усе грады. Перапалоць усё пустазелле.
перапа́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапальваць — перапаліць.
перапа́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перапаліцца.
2. Зал. да перапальваць.