неўро́н, ‑а, м.
Спец. Нервовая клетка з адросткамі.
[Ад грэч. neuron — валакно, нерв.]
неўрыле́ма, ‑ы, ж.
Спец. Абалонна перыферычных нервовых валокнаў.
[Ад грэч. neuron — валакно, нерв і lemma — шкарлупіна.]
неўры́т, ‑у, М ‑рыце, м.
Запаленне нерва, якое развіваецца пры яго пашкоджанні, пераахаладжэнні цела, у выніку інфекцыйнай хваробы і інш.
[Ад грэч. neuron — валакно, нерв.]
неўсвядо́мленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неўсвядомленага. Неўсвядомленасць пачуцця.
неўсвядо́млены, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога поўнасцю не ўсвядомілі, не зразумелі. З адчуваннем неўсвядомленай віны падышла Валя да дому. Карпаў. Усё праходзіла з гадамі, Набыта цяжкаю цаной: Ад неўсвядомленага «ма-ма» Да бессмяротнага «За мной!» Жычка. // Бессвядомы. Неўсвядомлены страх. Неўсвядомленая трывога. □ Нейкая няўлоўная і неўсвядомленая думка стала карцець.. [Лабановічу], разганяць добры настрой. Колас.
неўспадзе́ўкі, прысл.
Тое, што і неспадзеўкі. Неўспадзеўкі дзверы адчыняюцца, увальваецца ў хату п’яны Пранцісь Пустарэвіч, за ім — яго жонка. Купала.
неўспрыі́млівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неўспрыімлівага.
неўспрыі́млівы, ‑ая, ‑ае.
Які дрэнна ўспрымае, засвойвае, разумее што‑н. Неўспрыімлівы вучань.
неўспрыма́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Стан арганізма, калі ў ім ствараюцца ўмовы, якія не даюць развіцца інфекцыйнай хваробе; імунітэт арганізма.
неўспрыма́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае імунітэт да якой‑н. хваробы.