Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расшліхто́ўванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшліхтоўваць — расшліхтаваць.

расшліхто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расшліхтоўваць.

расшліхто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшліхтаваць.

расшліхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшліхтоўваць — расшліхтаваць.

расшліхто́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы тэкстыльнай вытворчасці, спецыяліст па расшліхтоўцы.

расшліхто́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да расшліхтоўшчык.

расшмаргну́цца, ‑нецца; зак.

1. Рассунуцца, разысціся ў бакі. Расшмаргнуліся фіранкі.

2. Вызваліцца ад завязкі, распусціцца (пра канцы чаго‑н. звязанага). Шнуркі расшмаргнуліся.

расшмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Рассунуўшы, развёўшы ў бакі, раскрыць, расцягнуць што‑н. зашморгнутае. Расшмаргнуць кісет.

2. Расцягнуць, паслабіць (вузел, пятлю). Жанчына расшмаргнула завязку, узяла з торбачкі драбок солі, лізнула, панюхала. Хомчанка.

расшмата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшматаць.

расшмата́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і расшкуматацца. Сукенка расшматалася.