Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перападліко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перападліку.

перападлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., што.

Зрабіць перападлік.

перападрыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перападрыхтаваць.

перападрыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Падрыхтавацца нанава, іначай (з мэтай удасканалення).

перападрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Падрыхтаваць нанава, іначай (з мэтай удасканалення). Перападрыхтаваць настаўнікаў.

перападрыхто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перападрыхтавацца.

2. Зал. да перападрыхтоўваць.

перападрыхто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перападрыхтаваць.

перападрыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перападрыхтоўваць — перападрыхтаваць.

перапазы́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапазычыць.

перапазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапазычыць.