Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамачыць.

перамо́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамасціць.

перамо́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамошчваць — перамасціць.

перамо́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамошчваць.

перамо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамасціць.

перамудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Занадта ўскладніць, заблытаць што‑н.

2. каго. Абагнаць, перасягнуць каго‑н. у мудраванні; перахітрыць.

перамудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Тое, што і перамудраваць (у 1 знач.).

перамудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.

Разм. Тое, што і перамудраваць. [Палуян:] — Эх, паночку, дзе наша не прападала. Яно ж вядома, што вас і дзесяць цыганоў не перамудрыць. Брыль.

перамуці́цца, ‑муціцца; зак.

Стаць вельмі мутным.

перамуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Зрабіць вельмі мутным.