селенадэ́зія, ‑і,
Раздзел астраноміі, які вывучае форму і памеры Месяца.
[Ад грэч. selēnē — Месяц, dáiō — падзяляю.]
селенадэ́зія, ‑і,
Раздзел астраноміі, які вывучае форму і памеры Месяца.
[Ад грэч. selēnē — Месяц, dáiō — падзяляю.]
селеналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селеналогіі.
селенало́гія, ‑і,
Навука, якая вывучае будову і хіміка-мінералагічны састаў Месяца.
[Ад грэч. selēnē — Месяц і logos — навука.]
селенацэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца на блізкай адлегласці ад Месяца, які абкружае Месяц; калямесячны.
селені́ды, ‑аў;
Хімічныя спалучэнні — вытворныя селену.
селе́ністы, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сваім саставе селен.
селені́т 1, ‑у,
Разнавіднасць гіпсу залаціста-жоўтага або белага колеру, які ідзе на мастацка-бытавыя вырабы.
[Ад грэч. selēnē — Месяц.]
селені́т 2,
селені́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селеніту 1, зроблены з селеніту.
селені́тка,
селені́ты, ‑аў;
У фантастычнай літаратуры — уяўныя жыхары Месяца.
[Ад грэч. selēnē — Месяц.]