Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераабсталёўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераабсталявацца.

2. Зал. да пераабсталёўваць.

пераабсталёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабсталяваць.

пераабсталява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабсталяваць, пераабсталявацца.

пераабсталява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабсталяваць.

пераабсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Устанавіць новае абсталяванне.

пераабсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Абсталяваць нанава, па-іншаму. Пераабсталяваць завод новай тэхнікай. Пераабсталяваць культыватар.

пераабува́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабуваць — пераабуць.

пераабува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераабуцца.

2. Зал. да пераабуваць.

пераабува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабуць.

пераабу́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабуць.