неперакана́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і непераканаўчы. Абвінавачанні былі слабыя, непераканальныя і малаверагодныя, іх лёгка было абвергнуць, нават не будучы юрыстам. Машара.
неперакана́ўчасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непераканаўчага; адсутнасць пераканаўчасці.
неперакана́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены пераканаўчасці; неабгрунтаваны, бяздоказны. Непераканаўчы доказ.
непераклада́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неперакладальвага. Неперакладальнасць ідыёмы.
непераклада́льны, ‑ая, ‑ае.
Які нельга дакладна перакласці на іншую мову. Неперакладальны выраз.
неперакладны́, ‑ая, ‑ое.
Які нельга дакладна перакласці на іншую мову. Неперакладны зварот. Неперакладное слова.
непералі́ўкі, ‑лівак; адз. няма.
Разм. Тое, што і непярэліўкі. — З каменданта яго [пана Вячорыка] прагналі, але ён не разгубіўся. Як адчуў, што непераліўкі, хутчэй узяў ды і ажаніўся. Машара. Цыган, бачачы, што тут непераліўкі, завярнуўся і, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, пайшоў ад жанчын да цёшчынай хаты. Ермаловіч.
неперамо́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непераможнага.
неперамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга перамагчы. Як непераможны асілак, Кастрычнік ідзе па зямлі. Аўрамчык. Народ устане з новай сілай Непераможны, горды, грозны. Танк. // Такі, якому цяжка процістаяць; непераадольны. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю і ў той жа час непераможнаю сілаю свайго доваду. Колас.
непераўзыйдзены, ‑ая, ‑ае.
Такі, што нельга пераўзысці, перавысіць. [Карэспандэнт:] — Дазвольце, дарагі юбіляр, павіншаваць Вас, вялікага, непераўзыдзенага майстра кароткага апавядання... Прокша.