кінарама́н, ‑а,
Мастацкі кінафільм з вялікай колькасцю дзеючых асоб, які ахоплівае шырокае кола жыццёвых з’яў і падзей.
кінарама́н, ‑а,
Мастацкі кінафільм з вялікай колькасцю дзеючых асоб, які ахоплівае шырокае кола жыццёвых з’яў і падзей.
кінарэжысёр, ‑а,
Пастаноўшчык, рэжысёр кінафільма.
кінарэжысу́ра, ‑ы,
Творчае, мастацкае кіраўніцтва пастаноўкай кінафільма.
кінарэпарта́ж, ‑у,
Рэпартаж сродкамі кіно.
кінарэпарцёр, ‑а,
Кінааператар, які працуе ў галіне кінарэпартажу.
кінасеа́нс, ‑а,
Час, які адводзіцца па дэманстрацыю кінафільма, а таксама сама дэманстрацыя яго.
кінасе́тка, ‑і,
Сукупнасць усіх кінатэатраў, кінаўстановак у краіне або якой‑н. мясцовасці.
кінасту́дыя, ‑і,
Прадпрыемства, на якім ажыццяўляецца ўвесь працэс стварэння кінафільма ад сцэнарыя да фільмакопій.
кінасту́жка, ‑і,
Асобны экземпляр, адбітак кінафільма.
кінасцэна́рый, ‑я,
Літаратурны твор, на аснове якога ствараецца кінафільм.