гало́ўчаты, ‑ая, ‑ае.
Які мае галоўку, з галоўкай (у 2 знач.). Галоўчаты лён.
гало́ш і (уст.) галёш, ‑а, м.
Гумавы абутак, які адзяваецца паверх другога абутку для засцярогі ад гразі, вады. [Пятрусь] нагой аб нагу скінуў з валёнкаў галошы, і, адзін па адным, яны мякка ляпнулі аб падлогу. Брыль.
•••
Пасадзіць у галош гл. пасадзіць.
Сесці ў галош гл. сесці.
гало́шны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да галошаў, прызначаны для іх вырабу. Галошны цэх. Галошны матэрыял.
галс, ‑а, м.
1. Снасць паруснага судна, якой прымацоўваецца да мачты ніжні пярэдні вугал косага паруса.
2. Напрамак руху судна адносна ветру. Правы галс. Левы зале. Змяніць галс.
3. Адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.
[Гал. hals.]
галу́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Разм. Тое, што і галубка (у 2 знач.).
2. Ласк. да галубка (у 1 знач.).
галубі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да голуба, належыць яму. Галубіныя пароды. Галубінае яйцо. // Уласцівы голубу, такі, як у голуба. Галубіны нораў. □ [Машка] рупліва тупала па пяску, тоўхаючыся ўперад галубінай хадой. Брыль. // Заснаваны на выкарыстанні паштовых галубоў. Галубіная пошта.
2. перан. Пяшчотны, ціхі, незласлівы. Галубіная душа. □ — Звонкай песняй, харошаю казкаю Ў душы маёй вернай жывеш, Бо сваёй галубінаю ласкаю Акрыляеш, мне сілы даеш. Бялевіч.
галу́біцца, ‑біцца; незак.
Нар.-паэт. Мілавацца, песціць, лашчыць адзін аднаго. [Міхась (да Адася і Надзі):] Ну, галубкі, досыць галубіцца вам! Прызнавайцеся, калі вяселле ваша гуляем? Козел.
галу́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго.
Нар.-паэт. Песціць, мілаваць, лашчыць. Сына ў калысцы галубіць матуля. Кірэенка.