Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расша́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Раскланяцца, шаркаючы нагой. Ён падышоў да яе, расшаркаўся, як самы далікатны кавалер, і стаў мармытаць кампліменты. Крапіва. [Максім:] — А перад Эмай, бач, як расшаркаўся і ручку пацалаваў, па прыкладу сваіх польскіх калег. Машара.

2. перан. Выказаць залішне пачціва-ветлівыя адносіны да каго‑н. Расшаркацца перад начальствам.

расша́ркванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшарквацца — расшаркацца.

расша́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расшаркацца.

расша́станы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшастаць.

расша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разадраць. Расшастаць сукенку.

расшкумата́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшкуматаць.

2. у знач. прым. З абадранымі, разадранымі краямі, часткамі; пашкуматаны. Андрэй раптам заўважыў, што пакунак з харчамі ў яго кошыку ўвесь нейкі расшкуматаны. Ваданосаў.

расшкумата́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Раздзерціся на дробныя кавалкі. Паперы расшкуматаліся.

расшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разадраць, разарваць на дробныя часткі. Расшкуматаць кніжку. □ Узнялася такая калатня, што .. [жанчына] адскочыла ўбок, апасаючыся, каб раз’юшаны натоўп не расшкуматаў яе. Губарэвіч.

расшліхтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшліхтаваць.

расшліхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец. Зняць шліхту (клейкі раствор) з тканіны, пражы.