раз’ясне́ць, ‑ее; безас. зак.
Стаць ясным, сонечным; праясніцца.
раз’ясні́цца, ‑ніцца; зак.
Стаць ясным, сонечным, праясніцца. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас.
раз’я́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’ятрыць.
2. у знач. прым. Які раз’ятрыўся; раз’юшаны. Раз’ятраны бык. □ [Селянін] пачаў расказваць, як чулі яны са свае вёскі гэты бой і як пасля туды наскочылі раз’ятраныя фашысты, пагражала спаліць да аднае хаты. Чыгрынаў. [Йонас] выбег з барака і кінуўся ўцякаць ад раз’ятранага Кузьмы, які імчаўся за ім. Броўка. // Які адлюстроўвае моцнае раздражненне, злосць. Раз’ятраны позірк. □ Твары салдат былі ва ўсіх грозныя, у некаторых раз’ятраныя. Лынькоў. // перан. Вельмі моцны; шалёны, неўтаймаваны. Захутаўшы ў каўнер галаву, Валя сядзела поруч з Васілём і моўчкі прыслухоўвалася, як шалее раз’ятраны вецер. Шашкоў.
3. у знач. прым. Моцна развярэджаны, раздражнёны, растрывожаны. Цішыня і раз’ятраны боль У зялёным лясным шпіталі. Дзяргай.
раз’я́трыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раз’ятрываць — раз’ятрыць.
раз’я́трывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да раз’ятрыцца.
раз’я́трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раз’ятрыць.
раз’я́трыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Моцна раздражніцца, раззлавацца, раз’юшыцца. Таго ж вечара Пракоп і раз’ятрыўся, што ператоўк усе гладышы, якія толькі былі. Вітка.
2. Моцна развярэдзіцца.
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала. Шамякін. Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!.. Арочка.
2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану. // перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў. Пестрак.
раз’я́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга яўкаць. Кот раз’яўкаўся.