Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамо́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамотваць — пераматаць.

перамо́твацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамотваць.

перамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераматаць.

перамо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамотваць — пераматаць.

перамо́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для перамоткі. Перамотны цэх. Перамотнае верацяно.

перамо́тчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца перамоткай (нітак, правадоў і пад.).

перамо́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перамотчык.

перамо́ўчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамаўчаць.

перамо́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамачыць.

перамо́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамочваць.