Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расчэ́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расчэрчваць.

расчэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расчарціць.

расчэ́сванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчэсваць ​1 — расчасаць ​1.

расчэ́сванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчэсваць ​2 — расчасаць ​2.

расчэ́свацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расчасацца ​1.

2. Зал. да расчэсваць ​1.

расчэ́свацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да расчэсваць ​2.

расчэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расчасаць ​1.

расчэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расчасаць ​1.

расшаве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расшавяліцца.

2. Зал. да расшавельваць.

расшаве́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшавяліць.

расшавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.

1. Пачаць узмоцнена шавяліцца. Мурашкі расшавяліліся.

2. перан. Стаць актыўным. Будаўнікі ўрэшце расшавяліліся.

расшавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., каго-што.

1. Шавелячы, змяніць становішча чаго‑н.; разварушыць. Расшавяліць вуголле ў печы. // Шавелячы, штурхаючы, вывесці са стану спакою; разбудзіць. Расшавяліць соннага.

2. перан. Абудзіць да дзейнасці, вывесці са стану вяласці, абыякавасці да навакольнага. Узварухнулі, расшавялілі, ускалыхнулі калгасны сход разумныя дакументы партыі. Бялевіч. — Бачу, прападае чалавек. Кругом музыка, а ён кісне. Думаю, пайду, расшавялю... Кудравец.

расшало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Зразумець, разгадаць. Мацей не расшалопаў Тодаравых кпінаў. Пальчэўскі.