перамо́жца, ‑ы, м.
Той, хто перамог, дабіўся перамогі. Пераможца шахматнага турніру. □ Шчаслівы Мініч сеў і з выглядам пераможцы зірнуў на сваіх таварышаў. Колас. Сустракай нас, Зямля, Пераможцаў прасторы касмічнай! Гілевіч.
перамо́клы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які стаў зусім мокрым. Перамоклае адзенне.
2. Які страціў якія‑н. якасці ад доўгага мачэння.
перамо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. церамок, ‑ла; зак.
1. Стаць зусім мокрым, прамокнуць наскрозь. Перамокнуць пад дажджом. □ Дай перамерзнуць у сцюжах тваіх, Дай перамокнуць у сотнях дажджоў, Дай перасмягнуць у тысячы спёк, Мая дарагая Радзіма! Лось.
2. Страціць якія‑н. якасці ад доўгага мачэння. Каноплі перамоклі.
перамо́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перамолваць — перамалоць (у 1 знач.).
2. Тое, што перамолата іначай, нанава.
перамо́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перамолваць — перамалоць (у 1 знач.).
перамо́лвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамалоцца.
2. Зал. да перамолваць.
перамо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамалоць.
перамо́раны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамарыць 1.
перамо́раны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамарыць 2.
перамо́ргванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераморгвацца — перамаргнуцца.
перамо́ргвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да перамаргнуцца.