перано́счык, ‑а, м.
1. Той, хто пераносіць што‑н.
2. Перадатчык якой‑н. хваробы, інфекцыі. Пераносчык заразы. // перан. Распаўсюджвальнік якіх‑н. ідэй, поглядаў і пад. І адначасова [Лотр] з болем адчуваў, што сам ён — толькі пераносчык чужых думак, што ён ніколі не здолее да канца развіваць іх і рабіць з іх такія далёкія, канчатковыя высновы, што ён — твар царквы, але ніяк не сэрца, не розум, не зброя яе. Караткевіч.
перано́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перанасіць.
•••
Ношаны і пераношаны — вельмі стары, зношаны.
перано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перанасіць.
перанумарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перанумараваць.
перанумарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Паставіць другі, новы нумар, панумараваць нанава, іначай.
2. Панумараваць усё, многае. Перанумараваць старонкі рукапісу.
перанумаро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перанумароўваць.
перанумаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перанумараваць.
пераны́ць, ‑ныю, ‑ныеш, ‑ные; зак.
Разм. Паныўшы некаторы час, кончыць ныць. Няхай лепш у адзіноце пераные душа. Кулакоўскі.
пераню́хацца, ‑аецца; зак.
Разм. Абнюхаць адзін другога. Перанюхаліся сабакі.