перамнажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамножыць.
перамнажэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамнажаць — перамножыць.
перамно́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамножыць.
перамно́жвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамножваць.
перамно́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамножыць.
перамно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Памножыць адзін на другі некалькі лікаў. Перамножыць дзесятковыя дробы на цэлы лік.
перамо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак., з кім.
Разм. Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць. Няма з кім словам перамовіцца. □ Алене хочацца з кім-небудзь перамовіцца, выліць свае горкія думкі, пачуць ласкавае слова... Мележ.
перамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
1. Поспех у змаганні (вайне, баі і пад.). Адгрымелі салюты ў гонар перамогі. Шахавец. І там гараць нямецкія танкі. Вялікая перамога над ворагам. Чорны. І на палях варожых бой Мы перамогай закончым. Танк. // Поспех у працоўным або спартыўным спаборніцтве. Дабіцца перамогі ў сацыялістычным спаборніцтве. // Поспех у ажыццяўленні чаго‑н., дасягнуты ў выніку барацьбы, пераадолення якіх‑н. цяжкасцей. Перамога сацыялістычнага ладу. Перамога справы міру. Вытворчыя перамогі.
2. Поўны поспех, трыумф. Перамога ідэй ленінізма.
•••
Пірава перамога — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню (ад гістарычнай падзеі — перамогі эпірскага цара Піра над рымлянамі, якую ён атрымаў цаной вялікіх ахвяр).
Скласці (аддаць, узлажыць, прынесці) што на алтар перамогі гл. скласці.
перамо́жаны, ‑ая, ‑ае.
Той, якога перамаглі. Жартамі, на якія быў вялікі майстар Янка Купала, Бядуля быў пераможаны. Хведаровіч. І зведаў пераможаны Берлін Святы наш гнеў, святую нашу літасць: Не толькі помсціць за сяброў забітых — Жывых сяброў мы ратаваць ішлі. Жычка. / у знач. наз. перамо́жаны, ‑ага, м. Услед за .. [глушыцай] паляцеў і пераможца. Крыху счакаўшы, з моцным лопатам цяжка ўзняўся і нізам пацягнуў у той жа бок і пераможаны. Ляўданскі.
перамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да перамогі. Пераможны гімн. Пераможны салют. Пераможны поступ. // Які закончыўся перамогай, нясе перамогу. Пераможны фінал. □ Ідзіце ў пераможны бой За справядлівы мір, за волю! Танк.