Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераме́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамесці.

пераме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

1. Памеціць нанава, іначай, паставіць новы адметны знак, метку. Перамеціць бялізну.

2. Памеціць усё, многае. Перамеціць усе дрэвы.

пераме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамеціць.

пераме́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамясіць.

пераме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць ​1 — перамясіць.

пераме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць ​2 — перамяшаць.

пераме́швацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да перамешваць ​1.

пераме́швацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перамяшацца.

2. Зал. да перамешваць ​2.

пераме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамясіць.

пераме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамяшаць.

пераме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Спец. Сумесь розных відаў і гатункаў тэкстыльнай сыравіны для атрымання рознагатунковай пражы.

пераме́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перамясціць.

2. у знач. прым. Высланы, вывезены фашысцкімі ўладамі з акупіраваных тэрыторый. Перамешчаныя асобы. / у знач. наз. пераме́шчаныя, ‑ых. Вылі людзі багатыя і бедныя, шведы і рускія, так званыя перамешчаныя. Мележ.

перамёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які перамерз. У лесе ні прайсці ні праехаць. Тут нават у зацішныя дні завіруха: калматыя векавыя яліны асыпаюць пад ветрам долу дробныя, перамёрзлыя сняжынкі. Асіпенка. Пажарышчы аселі і зраўняліся з перамёрзлай травою па агародах і садках. Якімовіч.