Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перанапру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перанапружыць.

перанапру́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перанапружыцца.

2. Зал. да перанапружваць.

перанапру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перанапружыць.

перанапру́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Вельмі моцна, празмерна напружыцца. Перанапружыліся нервы.

перанапру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Вельмі моцна, празмерна напружыць. Перанапружыць сілы.

перанасе́ленасць, ‑і, ж.

Празмерная населенасць.

перанасе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перанасяліць.

2. у знач. прым. Населены густа, звыш меры, з лішнім насельніцтвам. Перанаселены раён.

перанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.

1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды‑н. паступова або за некалькі прыёмаў усё, вялікую колькасць чаго‑н. Перанасіць усе дровы пад павець. Перанасіць бульбу ў склеп кашамі. □ Колькі Юрка перанасіў адтуль — з бярэзніку і з ячменю — баравікоў... І адзін, і з бацькам... Пташнікаў.

2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго‑н. (пра адзежу, абутак і пад.).

3. што. Разм. Пранасіцца даўжэй за што‑н. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя. Прыказка.

4. каго. Пранасіць дзіця звыш тэрміну (пра цяжарную).

перанасы́ціцца, ‑ціцца; зак.

Стаць вельмі насычаным, празмерна насыціцца.

перанасы́ціць, ‑сычу, ‑сыціш, ‑сыціць; зак., што.

Зрабіць вельмі насычаным, насыціць больш, чым трэба. Перанасыціць паветра парай.