Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Злучыцца, змяшацца з чым‑н. другім. Пшаніца перамяшалася з жытам. □ Дымы розных гатункаў тытун[ё]ў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты. Колас. / Пра гукі. Усе начныя гукі перамяшаліся і паплылі разам з ветрам. Лупсякоў. // Размясціцца ўперамешку з кім‑, чым‑н. Як вокам глянуць, мора шапак, хустак, перамяшалася, застыла ў цішыні... Пестрак. Рускія, немцы, французы .. перамяшаліся, абдымаючы адзін другога ў танцы. Скрыпка.

2. Змешваючыся, перамясціцца з аднаго месца на другое, памяняцца месцамі. // перан. Стаць невыразным, хаатычным; пераблытацца (пра думкі, уражанні і пад.). У галаве ўсё перамяшалася.

перамяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Мяшаючы, злучыць што‑н. неаднароднае; змяшаць. Перамяшаць пясок з цэментам.

2. Памяняць месцамі часткі чаго‑н. аднароднага; памяшаць. Перамяшаць вуголле.

перамяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перамясціцца.

2. Зал. да перамяшчаць.

перамяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамясціць.

перамяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамяшчаць — перамясціць.

пераназнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераназначыць.

пераназна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Назначыць нанава. Пераназначыць дзяжурнага.

перанала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак., што.

Разм. Наладзіць нанава, яшчэ раз або іначай. Пераналадзіць станок.

перанала́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераналадзіць.

перанапру́жанне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. перанапружваць — перанапружыць.

2. Спец. Павышанае напружанне ў электрычнай сетцы.