Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Махнуць адзін другому з якой‑н. мэтай.

2. Тое, што і перамахнуць. Хлапец ускочыў на паркан, перамахнуўся на той бок і пайшоў паволі змрочнаю вуліцай. Чорны.

перамахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што і цераз што. Пераскочыць цераз што‑н. Перамахнуць цераз плот. □ — Давай пабяжым! На вуліцы страляць не будуць! Перамахнём агароджу, скочым у кусты і — уратаваныя! — прапанаваў я. Карпюк. // З ходу пераправіцца, перабрацца на процілеглы бок чаго‑н. Перамахнуць цераз раку. Перамахнуць галопам узгорак.

2. Хутка перайсці, пераехаць куды‑н. Перамахнуць у другі горад.

перама́цаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамацаць.

перама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Памацаць, абмацаць з якой‑н. мэтай усіх, многіх або ўсё, многае. Перамацаць усе кішэні. □ [Паліцэйскія] усё ператрусілі, перамацалі ў чамаданах і скрынях, у ложках і шафах. М. Ткачоў. [Дзед:] — Усё тут сваімі рукамі перамацаў. Можна прывязваць не толькі кароў, але і мядзведзяў. Паслядовіч. Перагледзела ўсё [Аня], перамацала рукамі, — нідзе не знайшла. Кулакоўскі.

перама́цваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамацаць.

перамачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.

1. што. Сапсаваць, пазбавіць якіх‑н. якасцей празмерным мачэннем. Перамачыць лён.

2. каго-што. Намачыць усё, многае або ўсіх, многіх. Дождж перамачыў усю вопратку.

перамежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., што.

Спец.

1. Размежаваць нанава, іначай. Перамежаваць палі.

2. Размежаваць усё, многае. Перамежаваць усю зямлю.

пераме́л, ‑у, м.

Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі. Цяпер плыткі перамел зарос чаротам, рагазою, па ім як не слалася ніцая лаза. Сачанка. Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака, хоць на перамеле. Кулакоўскі.

пераме́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераменьваць — перамяніць.

2. Замена аднаго другім. Дзедава настаўленне было доўгім. Усе яго часткі вялі да таго, каб коні не адчулі перамены гаспадара-даглядчыка. Ермаловіч.

3. Змена, паварот да чаго‑н. іншага. Яшчэ адна вялікая перамена сталася з Лукавіцыным — ён стаў шчырым беларусам. Крапіва.

•••

Перамена дэкарацый — пра змену абставін, агульнага выгляду чаго‑н. і пад.

пераме́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамяніць.