расчапле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расчапляць — расчапіць.
расчапля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да расчапіцца.
2. Зал. да расчапляць.
расчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да расчапіць.
расчарава́насць, ‑і, ж.
Стан расчараванага. Пачуццё расчараванасці і незадаволенасць агарнула .. [Барыса]. М. Ткачоў.
расчарава́нне, ‑я, н.
Пачуццё, стан незадаволенасць выкліканы няздзейсненымі спадзяваннямі, надзеямі, марамі. Марына Паўлаўна змоўкла, працятая крыўдай і расчараваннем. Зарэцкі. Ён з расчараваннем зразумеў, што хлопцы .. не здагадваюцца, што перад імі адзін з лепшых гоншчыкаў свету, той самы Судакоў. Радкевіч. // у кім-чым. Страта веры ў каго‑, што‑н. У «турэмнай» лірыцы Коласа мы знаходзім некалькі вершаў, прасякнутых настроямі расчаравання ў сябрах, паплечніках па рэвалюцыйнай справе. Навуменка.
расчарава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расчараваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане расчаравання, які страціў веру ў каго‑, што‑н. — Яна прыйдзе мусіць не скора, — адказаў малады «мужчына». Валя пайшла расчараваная. Чорны. З абласнога цэнтра я вярнуўся назад у Вепры расчараваны... Што было рабіць далей? Сачанка. // Які выяўляе расчараванне, сведчыць пра расчараванасць. Маю ўвагу прыцягнула пажылая жанчына з расчараваным тварам, якая хадзіла ад аднаго стэнда да другога. «Звязда». — Гм-м! — пачуўся нейчы расчараваны голас з натоўпу, калі турбіна была вызвалена з-пад дошак, — а я думаў — бог ведае што. Броўка.
расчарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак., у кім-чым і без дап.
Зведаць пачуццё незадаволенасці з прычыны няздзейсненых спадзяванняў, надзей, мар. Расчаравацца ў чалавеку. □ Калі .. [Магдалена] прыйшла дадому, то ёй прыйшлося расчаравацца адразу: ад Кастуся пісьма яшчэ не было. Чорны. — Мы чакалі вас. А я, праўду кажучы, уяўляла вас крыху іншым. — І зараз крыху расчараваліся? — паціскаючы .. [Евг Аўсееўне] руку, адказаў Максім. Машара.
расчарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. пачуццё незадаволенасці, разбурыць чые‑н. спадзяванні, надзеі, мары. Пісьмо расчаравала Раю: яна чакала нечага асаблівага, нейкіх незвычайных слоў, прыгожых, узнёслых, як у раманах. Шамякін.
расчаранкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Спец. Раздзяліць на чаранкі для прышчэпкі або пасадкі. Расчаранкаваць куст парэчак.
расчаранко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расчаранкаваць.