Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамалява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамаляваць.

перамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Намаляваць нанава, іначай. Перамаляваць дэкарацыі.

2. Намаляваць усё, многае або ўсіх, многіх.

3. Разм. Малюючы, зняць копію. Перамаляваць пейзаж вядомага мастака. □ [Аркадзь] тлумачыў мне сэнс магічных знакаў старажытнай Індыі, якія ён перамаляваў у сшытак са старой кнігі. Навуменка.

перамані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.

Разм. Зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці з аднаго ў другі лагер групу людзей і пад. Пераманіць на свой бок. □ — Чым, чым не прываблівалі мы Мішку, каб пераманіць у свой полк. Лынькоў. Марыйка пераманіла да сябе ў брыгаду самых працавітых дзяўчат. «ЛіМ».

пераманта́ж, ‑у, м.

Спец. Паўторны, новы мантаж.

пераманці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераманціраваць.

пераманці́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераманціраваць.

пераманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Зманціраваць нанава, іначай. Пераманціраваць радыёпрыёмнік. Пераманціраваць вентыляцыю.

пераманціро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераманціроўваць.

пераманціро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераманціраваць.

пераманціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераманціраваць.