раскату́рхвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да раскатурхацца.
раскату́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскатурхаць.
раска́цісты, ‑ая, ‑ае.
Гулкі, моцны, з раскатамі. Над лесам пачуўся раскацісты гул самалёта. Кулакоўскі. Юзік, параўняўшыся, грымнуў сваім раскацістым басам: — Здароў, Лявон! Чарнышэвіч. Раптам закружыў вецер, узняўся пыл слупам, ударыў раскацісты гром, секануў буйны дождж. Гурскі.
раскаці́цца, ‑коціцца; зак.
1. Пакаціцца ў розныя бакі. У старой Жыгуліхі якраз на той час у печы дровы раскаціліся. Крапіва. Белыя пацеркі .. раскаціліся ў розныя бакі па падлозе. Броўка.
2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца. Сувой палатна раскаціўся праз усю хату. Сачанка.
3. Прагучаць моцна і раскаціста. На ўсходзе за лесам раскацілася .. кулямётная чарга. Быкаў. А кіне [хлопец] свой запарожскі жарт — хваляй раскоціцца рогат турыстаў. Гроднеў.
раскаці́ць, ‑качу́, ‑ко́ціш, ‑ко́ціць; зак., што.
1. Коцячы, раз’яднаць, развесці ў розныя бакі. Раскаціць бочкі. □ Дастаць .. гармонік ніхто не мог. Для гэтага прыйшлося б раскаціць усю кучу бярвення. Якімовіч.
2. Разагнаўшы, паступова надаць вялікую скорасць чаму‑н. Раскаціць каляску.
3. Пакаціўшы, разгарнуць, раскруціць што‑н. згорнутае ў рулон. Раскаціць сувой. □ Хросны раскаціў на стале шарачак і аберуч пагладзіў яго. Брыль.
раскача́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раскачаць.
раскача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца тонкім у выніку качання чым‑н. па паверхні. Цеста раскачалася.
2. Разм. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. Слаба ў нас праходзіць кампанія агляду вытворчых нарад, не раскачаліся так, як у іншых мясцкомах вузла. Шынклер.
раскача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць тонкім, качаючы чым‑н. па паверхні. Раскачаць цеста на коржыкі.
2. Разм. Вывесці са стану апатыі, бяздзейнасці каго‑н. [Сяргей:] — Ганаруся, што мне ўдалося раскачаць і разбудзіць гэту дрымучую глыбу [Арцёма]. Машара.
раска́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскачваць — раскачаць і раскачвацца — раскачацца.
раска́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да раскачацца.