Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераабмундзірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабмундзіраваць.

пераабмундзірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Абмундзіравацца нанава, у новае.

пераабмундзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Абмундзіраваць нанава, у новае.

пераабмундзіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераабмундзіравацца.

2. Зал. да пераабмундзіроўваць.

пераабмундзіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабмундзіраваць.

пераабмундзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабмундзіроўваць — пераабмундзіраваць.

пераабра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабраць.

пераабра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабраць.

пераабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго.

Тое, што і перавыбраць.

пераабсталёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабсталёўваць — пераабсталяваць і пераабсталёўвацца — пераабсталявацца.