Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінана́рыс, ‑а, м.

Невялікі кінафільм, у аснову якога пакладзены рэальныя факты, падзеі.

кінапанара́ма, ‑ы, ж.

1. Панарамны кінафільм. // Кінатэатр для дэманстрацыі панарамных кінафільмаў.

2. Кінафільм з шырокім і шматгранным паказам якіх‑н. падзей.

кінаперасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінаплёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Святлоадчувальная плёнка для кіназдымкі, гуказапісу і друкавання кінафільмаў.

кінапрае́ктар, ‑а, м.

Тое, што і кінапраекцыйны апарат.

кінапраекцы́йны, ‑ая, ‑ае.

У выразе — кінапраекцыйны апарат — апарат, прызначаны для праекцыравання кінафільмаў на экран.

кінапрака́т, ‑у, М ‑каце, м.

Выпуск кінафільмаў для дэманстравання на экранах і перадача іх у часовае карыстанне (на пракат) кінатэатрам, клубам і інш.

кінапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кінапракату. Кінапракатныя арганізацыі.

кінапрамысло́васць, ‑і, ж.

Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінаплёнку, кінаапаратуру, кінаматэрыялы і інш.

кінапрапага́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Прапаганда сродкамі кіно.