перамыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамыцца.
2. Зал. да перамываць.
перамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамыць.
•••
Перамываць кветачкі (косці) — абгаворваць каго‑н.
перамыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамкнуць.
перамы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамыць.
перамы́цца, ‑моюся, ‑маешся, ‑мыецца; зак.
1. Вымыцца, памыцца нанава, яшчэ раз.
2. Вымыцца, памыцца — пра ўсіх, многіх.
перамы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Памыць, вымыць нанава, яшчэ раз. Перамыць падлогу. Перамыць бялізну.
2. Памыць, вымыць усё, многае або ўсіх, многіх. Перамыць усіх дзяцей. □ Мы з Надзеяй хутка прыбралі стол, перамылі посуд. Савіцкі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размыць. У адным месцы вада .. перамыла грэблю, і рагазінцы з грабарскімі рыдлёўкамі хадзілі ўціхамірваць стыхію. Сабаленка. / у безас. ужыв. Дарогу тут перамыла ўжо метраў на восем ўшыркі. Місько.
перамы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Вузкая палоска зямлі паміж суседнімі воднымі масівамі, паглыбленнямі і пад. Капаць канаву з перамычкамі. □ Нарач аддзяляецца ад суседняга возера Мястра вузкай перамычкай з пралівам. «Беларусь».
2. Часовая плаціна, гаць. Перакрыць раку перамычкай. □ Калі канал будзе гатоў, перамычку ўзарвуць, і воды .. хлынуць па каналу. Дуброўскі.
3. Спец. Праваднік, які злучае два электрычныя ланцугі.
4. Спец. Аконнае або дзвярное перакрыцце.
перамяжо́ўванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамяжоўваць — перамежаваць.
перамяжо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамяжоўваць.
перамяжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамежаваць.