перамалёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамалёўваць.
перамалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамаляваць.
перамалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перамалёўваць — перамаляваць (у 1, 3 знач.).
перамало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Дзеянне паводле дзеясл. перамалаціць (у 1 знач.).
перамало́цца, ‑мелецца; зак.
1. Змалоцца — пра ўсё, многае.
2. перан. Прайсці, мінуцца (пра якія‑н. цяжкасці, непрыемнасці і пад.). Здавалася, усё перамалолася, усё стала на сваё месца. Гроднеў.
перамало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.
1. Змалоць нанава, іначай. Перамалоць вобмешку.
2. Памалоць усё, многае. Перамалоць усю пшаніцу. □ Крыламі махае дужы птах, — Адарвацца ж ад зямлі не можа: Хоць муку адвозяць на вазах, Ды не ўсё перамалоў ён збожжа. Непачаловіч.
3. перан. Разм. Паступова знішчыць, разбіць. — Усё, што перашкаджала жыць, перамалолі. Паслядовіч. Галоўнае ў тым, што мы перамалолі, знішчылі шмат жывой сілы і тэхнікі ворага. М. Ткачоў.
перамало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамалаціць.
перамало́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перамалочваць — перамалаціць (у 1 знач.).
перамало́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамалочваць.
перамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамалаціць.