разрахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да разрахавацца.
разрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разрахаваць.
разраху́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і разлік (у 1–5 знач.). Касір выдаваў рабочым авансы і рыхтаваўся да разрахункаў у канцы месяца. Чорны. У гэтых ціхіх .. хатах на ўсе лады памінаецца калектывізацыя. Каля яе згуртаваны ўсе думкі, пачуцці і разрахункі практычнага сялянскага розуму, навокал яе вядзецца самая дзейсная агітацыя і за і супраць. Колас.
разро́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разрабіць.
разро́бліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разробліваць — разрабіць.
разро́блівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разрабіцца.
2. Зал. да разробліваць.
разро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разрабіць.
разро́зненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан разрозненага.
разро́знены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрозніць.
2. у знач. прым. Які не складае камплекта; у якім не хапае асобных частак. Разрозненая мэбля. □ Былі тут [на стэлажы], акрамя разрозненых (ад 17 да 25‑га) тамоў Леніна, выбраныя творы Фрунзе, Брэм — «Жыццё жывёл», «Жыццё птушак» і «Звяры лесу». Чыгрынаў. Чалавечак глядзеў на яго звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў .. старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы». Караткевіч.
3. у знач. прым. Пазбаўлены сувязі, адзінства. — З усіх сіл стрымліваць сялянскія выступленні, калі яны будуць, — змрочна сказаў Кастусь. — Не час для крыві. Дый потым, якая з іх карысць, з разрозненых? Караткевіч. // Адзінкавы, асобны. Разрозненыя гукі. □ Ранішняя сінь застала ў бязмежным небе разрозненыя кучкі хмарак. Федасеенка.
разро́знівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разрозніцца.
2. Зал. да разрозніваць.