разраўнава́цца, ‑нуецца; зак.
Стаць родным, выраўнавацца. Грунт разраўнаваўся.
разраўнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Зрабіць роўным, згладзіўшы няроўнасці. Разраўнаваць пляцоўку для будоўлі. □ Спрытна, адным узмахам кельні .. [Цімка] разраўнаваў шызы раствор. Карпаў.
разраўно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разраўнавацца.
2. Зал. да разраўноўваць.
разраўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разраўнаваць.
разраўня́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разраўняць.
разраўня́цца, ‑яецца; зак.
1. Стаць роўным, гладкім, раўнамерным.
2. Знікнуць, разгладзіцца (пра складкі, маршчыны і пад.).
разраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Зрабіць роўным, згладзіўшы складкі, згібы, няроўнасці. [Штаны] моршчацца гармонікамі, і ніякай сілай іх не разраўняеш. Адцягне Пецька рукамі штаніну ўніз — роўна, толькі за другую возьмецца, а першая — пстрык! — і зноў гармонікам. Сяркоў. У Глыбаве разраўнялі палетак вакол клуба, абнеслі прыгожым парканам. Кірэйчык. // Зняць, расправіць (складкі, няроўнасці і пад.). Разраўняць зморшчкі на спадніцы. // Зрабіць раўнамерным, аднолькавым слой чаго‑н. Верка перакінула салому цераз перагародку, перагнулася, каб яе там разраўняць. Гаўрылкін. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень. Гроднеў.
разраўці́ся, ‑равуся, ‑равешся, ‑равецца; ‑равёмся, ‑равяцеся; зак.
Разм.
1. Узняць моцны, працяжны роў (пра жывёл).
2. Моцна, голасна расплакацца; разрыдацца. Шурка разроўся і пабег ад свіней да чарады кароў. Брыль.
разрахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.
Разм. Тое, што і разлічыцца (у 1, 2 знач.). Днём, пасля заняткаў, знайшоў сабе новую кватэру, прыйшоў на старую толькі разрахавацца ды забраць свае сціплыя рэчы. Дубоўка.
разрахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе; зак.
Разм. Тое, што і разлічыць (у 1, 2 і 3 знач.).