Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамясіць.

пераме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамяшаць.

пераме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Спец. Сумесь розных відаў і гатункаў тэкстыльнай сыравіны для атрымання рознагатунковай пражы.

пераме́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перамясціць.

2. у знач. прым. Высланы, вывезены фашысцкімі ўладамі з акупіраваных тэрыторый. Перамешчаныя асобы. / у знач. наз. пераме́шчаныя, ‑ых. Вылі людзі багатыя і бедныя, шведы і рускія, так званыя перамешчаныя. Мележ.

перамёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які перамерз. У лесе ні прайсці ні праехаць. Тут нават у зацішныя дні завіруха: калматыя векавыя яліны асыпаюць пад ветрам долу дробныя, перамёрзлыя сняжынкі. Асіпенка. Пажарышчы аселі і зраўняліся з перамёрзлай травою па агародах і садках. Якімовіч.

перамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Рыбалоўная сетка з кручкамі, якая нацягваецца на калкі.

перамі́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамігвацца — перамігнуцца.

перамі́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перамігнуцца.

перамігну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Падмігнуць адзін другому з якой‑н. мэтай. Насільшчыкі перамігнуліся, штурханулі адзін аднаго пад бок і выступіла наперад. Маўр.

перамі́ргванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераміргвацца — пераміргнуцца.

перамі́ргвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да пераміргнуцца.