разраза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разразаць — разрэзаць.
разраза́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разрэзацца.
2. Зал. да разразаць.
разраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разрэзаць.
разразны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае разрэз (у 2 знач.). Разразны каўнер.
2. Які складаецца з разрэзаных частак, кавалкаў. Разразная спінка паліто. □ У шафе запаслівага Паўла Данілавіча знайшлася разразная азбука, па якой вучыўся і я сам. Якімовіч.
3. Прызначаны для разразання, разрэзвання. Разразны нож.
разра́ніцца, ‑ніцца; зак.
Абл. Пакрыцца ранамі. [Барташэвіч:] — Я ногі памарозіў .. [Домна:] — Скура-то нічога, абы каб не разраніліся. Лобан.
разраста́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разрастацца — разрасціся.
разрасці́ся, ‑расцецца; пр. разросся, ‑раслася, ‑лося; зак.
1. У выніку росту стаць большым, гусцейшым, захапіць больш месца. Цяпер ліпы разрасліся так густа, што здалёку здаваліся адным суцэльным гаем. Якімовіч. [Макрына:] — А надвячоркам пасадзім капусту. Пара садзіць — разраслася расада, пачынае старэць. Баранавых.
2. Стаць большым па велічыні, па колькасці. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі. За апошнія гады горад разросся, і былая ўскраіна ўпрыгожылася вялізнымі шматпавярховымі дамамі. Пальчэўскі. // Стаць мацнейшым па праяўленню. Гучаў недзе і голас сумнення, але Мікалай не даваў яму разрасціся. Дамашэвіч.
разраўнава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разраўнаваць.