пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей. Чарнышэвіч.
2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.
пераме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перамераць (у 1 знач.).
пераме́рці, ‑мрэ; ‑мром, ‑мраце, ‑мруць; пр. перамёр, ‑мерла; зак.
Разм. Памерці — пра ўсіх, многіх. — Ад сухотаў перамерлі ўсе мае браты. Падыходзіць і мая чарга... Хведаровіч.
пераме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. перамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. перамяці; зак., што.
1. Падмесці нанава, яшчэ раз. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.
2. Падмесці ўсё, многае. Перамесці ўсе пакоі.
3. Падмятаючы, перамясціць куды‑н., цераз што‑н. Перамесці смецце цераз парог.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замесці, засыпаць снегам упоперак (дарогу, шлях і пад.). Мяцеліца перамяла дарогу. / у безас. ужыв. Заняткі скончыліся раней, каб слухачы з іншых вёсак маглі дайсці дадому, покуль не перамяло дарог. Шамякін.
пераме́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамесці.
пераме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.
1. Памеціць нанава, іначай, паставіць новы адметны знак, метку. Перамеціць бялізну.
2. Памеціць усё, многае. Перамеціць усе дрэвы.
пераме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамеціць.
пераме́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамясіць.
пераме́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць 1 — перамясіць.
пераме́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамешваць 2 — перамяшаць.
пераме́швацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да перамешваць 1.
пераме́швацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамяшацца.
2. Зал. да перамешваць 2.