пераме́ншванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамяншаць — пераменшыць.
пераме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Падаць, уявіць сабе што‑н. у меншых намерах, чым у рэчаіснасці; не надаць чаму‑н. належнага значэння. Пераменшыць цяжкасці. □ І ніякім росчыркам пяра нельга пераменшыць, а тым больш перакрэсліць талент гэтага чалавека. Філімонаў.
пераме́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамяніцца (у 1 знач.).
2. Зал. да пераменьваць.
пераме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамяніць.
пераме́р, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. перамерваць — перамераць (у 1, 2 знач.).
пераме́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамераць.
пераме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Змераць, памераць нанава, яшчэ раз. Перамераць куплены адрэз. □ Павел перамераў крокамі абодва пакоі — у дзяўчат ён быў крыху большы. Шахавец. Большасць галасоў паказала, што ўсю прыбалотную зямлю трэба перамераць і перарэзаць. Чорны.
2. Змераць, памераць усё, многае. Перамераць усё збожжа. Перамераць усе прысядзібныя ўчасткі.
3. перан. Разм. Шмат прайсці, пахадзіць па якой‑н. тэрыторыі. З таго часу шмат прайшло гадоў. Многа дарог перамералі мае ногі. Колас.
пераме́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перамерваць — перамераць (у 1, 2 знач.).
пераме́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамерваць.
пераме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамераць.