радыёпе́ленг, ‑а,
1. Вугал, які ўтвараецца геаграфічным мерыдыянам і напрамкам ад радыёпрыёмніка на крыніцу радыёхваль.
2. Сігнал перадавальнай радыёстанцыі, па якому вызначаецца вугал паміж мерыдыянам і кірункам на гэтую станцыю.
радыёпе́ленг, ‑а,
1. Вугал, які ўтвараецца геаграфічным мерыдыянам і напрамкам ад радыёпрыёмніка на крыніцу радыёхваль.
2. Сігнал перадавальнай радыёстанцыі, па якому вызначаецца вугал паміж мерыдыянам і кірункам на гэтую станцыю.
радыёпеленга́тар, ‑а,
Радыёпрыёмнае прыстасаванне для вызначэння кірунку на перадавальную станцыю.
радыёпеленга́цыя, ‑і,
Вызначэнне кірунку на перадавальную радыёстанцыю пры дапамозе радыёпеленгатара.
радыёперада́тчык, ‑а,
Прыстасаванне для перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе радыёхваль.
радыёперада́ча, ‑ы,
1. Перадача мовы, музыкі, адлюстравання і пад. на адлегласць пры дапамозе радыёхваль.
2. Тое, што перадаецца такім чынам.
радыёпераклі́чка, ‑і,
Радыёперадача, у якой удзельнічаюць папераменна некалькі радыёстанцый з мэтай узаемнай інфармацыі, абмену думкамі і пад.
радыёперахва́т, ‑у,
1. Прыём і запіс радыёперадач праціўніка як від разведкі.
2. Звесткі, атрыманыя ў выніку прыёму радыёперадач праціўніка.
радыёперашко́ды, ‑шкод;
Электрамагнітныя ваганні, якія скажаюць карысныя сігналы і перашкаджаюць нармальнай рабоце радыёпрыёмных прыстасаванняў.
радыёпіра́цтва, ‑а,
Вядзенне радыёперадач незарэгістраванымі прыватнымі радыёстанцыямі, устаноўленымі на суднах.
радыёпраме́нь, ‑я,
Вузкі пучок радыёхваль.