Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

політыпа́ж, ‑а, м.

1. Уст. Адбітак гравюры на дрэве ў тэксце кнігі.

2. Спец. Клішэ для віньетак, канцовак і пад.

[Фр. polytypage.]

політэі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Рэлігія, якая прызнае існаванне многіх багоў; мнагабожжа; проціл. монатэізм.

[Фр. polytheisme ад грэч. poly — многа і theos — бог.]

політэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік політэізму.

політэісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да політэізму.

політэхнізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад політэхнізаваць.

політэхнізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да політэхнізаваць.

політэхнізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Увесці (уводзіць) політэхнізм.

політэхніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. політэхнізаваць.

політэхні́зм, ‑у, м.

Сістэма навучання, пры якой тэарэтычна і практычна знаёмяцца з галоўнымі галінамі вытворчасці.

[Ад грэч. poly — многа і technē — майстэрства.]

політэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з вывучэннем і прымяненнем розных галін тэхнікі. Політэхнічны інстытут.

2. Які мае адносіны да політэхнізму, заснаваны на політэхнізме. Політэхнічнае навучанне.