неапіса́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не паддаецца апісанню словамі. Неапісальная прыгажосць,
неапі́саны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, каталог, рэестр. Неапісаны архіў.
2. Вельмі прывабны, такі, што цяжка апісаць словамі. Іскрыцца ў небе млечны пас, Такі таемны, поўны чараў І неапісаных украс. Колас.
неапла́зма, ‑ы, ж.
Спец. Новаўтварэнне тканкі (у арганізме).
[Ад грэч. neos — новы і plasma — утварэнне.]
неапла́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можа быць аплачаны. Неаплатны рахунак. Неаплатная праца.
2. перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду. Неаплатная паслуга. Неаплатны доўг.
неапла́чаны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не быў аплачаны. Неаплачаны праезд. □ Выканаўчымі дакументамі з’яўляюцца .. неаплачаныя ў тэрмін плацёжныя патрабаванні, акцэптаваныя плацельшчыкам. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
неапра́ўданы і неапраўда́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае апраўдання. // Неабгрунтаваны. Неапраўданая заява. □ Сустракаюцца ў паэме і няўдалыя, неапраўданыя пераносы слоў з аднаго радка ў другі. Бугаёў.
неапрацава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неапрацаванага.
неапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прайшоў апрацоўкі.
2. Недастаткова апрацаваны; недасканалы. Неапрацаваны артыкул.
неапублікава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не быў змешчаны ў друку; нявыдадзены. Неапублікаваная частка артыкула. □ З неапублікаваных твораў.. [Ф. Багушэвіча] у апошні час надрукавана шэсць невялікіх яго вершаў. Ларчанка.
неарганізава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неарганізаванага. З першых жа дзён Максіму прыйшлося ваяваць з сялянскаю кансерватыўнасцю, з неарганізаванасцю. Колас. Неарганізаванасць — вораг любой справе. Сергіевіч.