вальнаду́мны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты вальнадумствам, схільны да вальнадумства.
вальнаду́мны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты вальнадумствам, схільны да вальнадумства.
вальнаду́мства, ‑а,
Крытычныя або негатыўныя адносіны да пануючых палітычных, рэлігійных поглядаў, ладу.
вальпу́ргіеў, ‑іева.
У выразе: Вальпургіева ноч — у старажытных германцаў свята пачатку вясны, якое з 8 ст. адзначалася ў ноч па 1‑е мая, калі, па нямецкіх народных павер’ях, збіраліся ў гарах Гарца ведзьмы і наладжвалі «вялікі шабаш».
[Назва ад каталіцкай святой Вальпургіі.]
вальс, ‑а,
1. Плаўны парны танец трохдольнага размеру.
2. Музычны твор трохдольнага размеру.
[Фр. valse.]
вальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе;
Танцаваць вальс, кружыцца ў вальсе.
вальта́ж, ‑у,
Устарэлая назва напружання ў электрычным ланцугу ў вольтах.
вальта́метр, ‑а,
Прылада для вызначэння колькасці электрычнасці.
вальтме́тр, ‑а,
Прылада для вымярэння напружання электрычнага току.
вальтыжо́р, ‑а,
Коннік, які добра валодае вальтыжыроўкай.
[Фр. voltigeur.]
вальтыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;