вальс, ‑а, м.

1. Плаўны парны танец трохдольнага размеру. Пары кружацца ў вальсе.

2. Музычны твор трохдольнага размеру. Канцэртны вальс А. Глазунова.

[Фр. valse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)