Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перала́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераладзіць.

перала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак., што.

1. Наладзіць, наладзіць усё, многае.

2. Наладзіць нанава, іначай. Трэба было пераладзіць ветразі, іншы нахіл даць ім, і можа б карабель паплыў з яшчэ большым гонам. Дуброўскі. // Настроіць музычны інструмент на іншы лад. Пераладзіць раяль. Пераладзіць струны балалайкі.

пералажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго-што.

Тое, што і перакласці (у 1–4 і 6 знач.). Пералажыць віну на другога. □ Зарэцкі пералажыў відэльцы з месца на месца. Скрыган. Клопат, што ні кажы, не прапаў попусту: ..пералажылі шчарбатыя, падламаныя масты, збудавалі трохі новых. Мележ. Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць іх у парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што. Лужанін.

пералажэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пералажыць (гл. перакласці ў 6 знач.).

перала́з, ‑а, м.

Ход цераз плот, паркан. [Лабановіч] пералез добра знаёмы яму пералаз і ступіў на ганак пана падлоўчага. Колас.

перала́зіць 1, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.

Незак. да пералезці.

перала́зіць 2, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.

Разм. Лазячы, пабываць усюды, аблазіць усё, многае.

пералакірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералакіраваць.

пералакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Пакрыць лакам нанава, яшчэ раз. Пералакіраваць тумбачку.

2. Палакіраваць усё, многае. Пералакіраваць усю мэблю.

пералакіро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пералакіроўваць.

пералакіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералакіраваць.