Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамалаціць.

перамало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перамалочваць — перамалаціць (у 1 знач.).

перамало́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамалочваць.

перамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамалаціць.

перамалява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамаляваць.

перамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Намаляваць нанава, іначай. Перамаляваць дэкарацыі.

2. Намаляваць усё, многае або ўсіх, многіх.

3. Разм. Малюючы, зняць копію. Перамаляваць пейзаж вядомага мастака. □ [Аркадзь] тлумачыў мне сэнс магічных знакаў старажытнай Індыі, якія ён перамаляваў у сшытак са старой кнігі. Навуменка.

перамані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.

Разм. Зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці з аднаго ў другі лагер групу людзей і пад. Пераманіць на свой бок. □ — Чым, чым не прываблівалі мы Мішку, каб пераманіць у свой полк. Лынькоў. Марыйка пераманіла да сябе ў брыгаду самых працавітых дзяўчат. «ЛіМ».

пераманта́ж, ‑у, м.

Спец. Паўторны, новы мантаж.

пераманці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераманціраваць.

пераманці́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераманціраваць.