перама́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. перамазваць — перамазаць (у 1 знач.).
перамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
1. Абмалаціць яшчэ раз, нанава. Перамалаціць акалот.
2. Памалаціць, абмалаціць усё, многае. Перамалаціць усе снапы.
3. перан. Разм. Пабіць, паламаць усё, многае. Град перамалаціў усе шыбы.
перамалёўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перамалёўваць — перамаляваць (у 1, 3 знач.).
перамалёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамалёўваць.
перамалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамаляваць.
перамалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перамалёўваць — перамаляваць (у 1, 3 знач.).
перамало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Дзеянне паводле дзеясл. перамалаціць (у 1 знач.).
перамало́цца, ‑мелецца; зак.
1. Змалоцца — пра ўсё, многае.
2. перан. Прайсці, мінуцца (пра якія‑н. цяжкасці, непрыемнасці і пад.). Здавалася, усё перамалолася, усё стала на сваё месца. Гроднеў.
перамало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.
1. Змалоць нанава, іначай. Перамалоць вобмешку.
2. Памалоць усё, многае. Перамалоць усю пшаніцу. □ Крыламі махае дужы птах, — Адарвацца ж ад зямлі не можа: Хоць муку адвозяць на вазах, Ды не ўсё перамалоў ён збожжа. Непачаловіч.
3. перан. Разм. Паступова знішчыць, разбіць. — Усё, што перашкаджала жыць, перамалолі. Паслядовіч. Галоўнае ў тым, што мы перамалолі, знішчылі шмат жывой сілы і тэхнікі ворага. М. Ткачоў.